rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 04 апреля 2024 09:48

На палях Глускага раёна вядуцца актыўныя веснавыя работы

На палях Глускага раёна вядуцца актыўныя веснавыя работы

Вывазка і ўнясенне ў глебу арганікі працягваюцца, а першая падкормка азімых зерневых практычна завершана. На палях Глускага раёна вядуцца актыўныя веснавыя работы: падрыхтоўка глебы, догляд за культурамі, сяўба.

Так, на раніцу ўчарашняга дня на палі было вывезена 139 тысяч тон угнаення, унесена ў глебу больш за 86 тысяч тон, з іх каля 25 тысяч тон на рахунку райаграпрамтэхзабеспячэння. Працягваецца веснавое ўзворванне глебы: пры плане 7267 гектараў узарана 1600, больш за ўсіх выканалі гэтых работ у «Глускай Зары» — 440 гектараў. Каб не даць глебе перасохнуць, аграрыі правялі закрыццё вільгаці.

Вельмі важныя гэтай парой і доглядавыя работы за азімымі культурамі. Ужо амаль поўнасцю праведзена першая падкормка азімых зерневых (падкормлена амаль 6 тысяч гектараў), на гэтым тыдні пачнецца другая падкормка. Прадаўжаецца догляд за шматгадовымі травамі: азотнымі ўдабрэннямі падкормлена каля 570 гектараў, калійнымі — больш за 200. Бяспокрыўная сяўба шматгадовых траў праведзена на 325 гектарах, у тым ліку 64 гектары люцэрны.

Пад сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур падрыхтавана 1423 гектары глебы, самы вялікі паказчык па гэтым відзе работ у аграфірме «Слаўгарадскі» — 343 гектары. За гэтай жа гаспадаркай і самая вялікая плошча пасеяных ранніх яравых зерневых і зернебабовых — 288 гектараў. А ўсяго па раёне пасеяна ўжо першая тысяча гектараў (пры плане 3220), у тым ліку 474 гектары зернебабовых і крыху больш за 500 гектараў аўса. Глускі раён трымае добрыя тэмпы работ: сяўба ранніх культур праведзена на 30 працэнтаў да патрэбнага, у той час як у сярэднім па вобласці гэты паказчык пакуль толькі 18 працэнтаў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на 1 красавіка




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт