rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 16 февраля 2024 12:38

Яны і ёсць перадавікі. Лепшыя па прафесіі: Наталля Калянкевіч, Наталля Грамыка і Ганна Улыбіна

Яны і ёсць перадавікі. Лепшыя па прафесіі: Наталля Калянкевіч, Наталля Грамыка і Ганна Улыбіна

Гэтых трох мілых прывабных усмешлівых жанчын аб’ядноўвае работа. Работа ў сельскагаспадарчай арганізацыі.

Яны працуюць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Глуская Зара», кожная на сваім участку. Працуюць добра, старанна, сумленна, таму маюць добрыя вынікі. І сёння ўсе трое запрошаны да ўдзелу ў выніковым сходзе працоўных калектываў раёна, злёце перадавікоў, як прывыклі казаць. Яны і ёсць перадавікі вытворчасці, лепшыя па прафесіі: Наталля Калянкевіч, Наталля Грамыка, Ганна Улыбіна.

У сельскай гаспадарцы Наталля Калянкевіч працуе 26 гадоў, з іх 16 — у «Глускай Зары» аператарам машыннага даення. Ці трэба казаць, што за гэты час звыклася і з раннімі пад’ёмамі, і з фізічнымі цяжкасцямі, з усім, што складае кола абавязкаў даяркі. На малочна-таварным комплексе ў Бярозаўцы на 530 галоў дойнага статка працуюць тры аператары машыннага даення, так што вынік залежыць ад сумлення і старання кожнага. Наталля Калянкевіч — добрасумленны работнік, веданне справы і адказнае стаўленне дазваляюць ёй дабівацца высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, летась удой малака ад каровы склаў у яе 4800 кілаграмаў, а гэта самы высокі паказчык у раёне, плюс у параўнанні з 2022 годам адчувальны — больш за 30 працэнтаў.

Свае крытэрыі і для ацэнкі работы аператара па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл, асноўны з іх — гэта выхад цялят на 100 кароў. У Ганны Улыбінай за мінулы год ён склаў 87 працэнтаў, інакш кажучы, на сто кароў нарадзілася 87 цялят (пры нарматыве 85). Пад наглядам Ганны Улыбінай 660 кароў на комплексе ў Бярозаўцы, дзе яна штодня па агульных прыкметах выяўляе жывёл, што прыйшлі ў ахвоту, ёсць яшчэ і комплекс у Пцічы, там утрымліваюцца цёлкі, і там таксама патрэбны агляд і работа асемянатара. Работы хапае, толькі паспявай, кажа Ганна Іванаўна і прызнаецца, што без дапамогі жывёлаводаў і даярак ёй было б не справіцца і не выйсці на высокі паказчык. Зрэшты, тут усё супала адно з адным: і падтрымка калектыву, і працавітасць, адказнасць самога асемянатара. Трэба сказаць, што ў жывёлагадоўлі Ганна Улыбіна ўжо 20 гадоў (пачынала даяркай у СВК «Звязда»), а з 2009 года працуе ў «Глускай Зары» аператарам па штучным асемяненні, папярэдне адвучылася ў Горках на курсах, за 15 гадоў практыкі стала сапраўдным прафесіяналам. У Ганны Іванаўны работа ніколі не копіцца, кажуць пра яе ў гаспадарцы, справы яна не адкладвае на потым, а планамерна працуе штодня, таму і спраўляецца з усімі абавязкамі.

Уменне планаваць работу, арганізаванасць і самадысцыпліна з’яўляюцца залогам поспеху і ў Наталлі Грамыкі. Наталля Пятроўна ў «Глускай Зары» працуе брыгадзірам вытворчай брыгады, што ў Бярозаўцы. Тут яна адказвае за арганізацыю работ у раслінаводстве, накіроўвае тэхніку і механізатараў, каму трэба ехаць у поле, каму на ферму, пад яе кантролем у тым ліку вядзецца закладка кармоў, калі дзе што паламаецца, яна вырашае, чым і кім замяніць. Зразумела, што тут працуюць, кожны па сваіх накірунках, інжынер, аграном, загадчыца МТК, а брыгадзір сочыць, каб усё, што патрэбна, выконвалася належным чынам, без прамаруджвання. У гэтую гаспадарку Наталля Грамыка прыйшла ў 2012 годзе, спачатку працавала на МТК, з 2017-га стала начальнікам вытворчага ўчастка, а летась пераведзена на пасаду брыгадзіра. У яе за плячамі Беларускі завочны сельгастэхнікум Мінсельгасхарча і ўжо значны працоўны стаж. З цягам часу асвоілася з асаблівасцямі сваёй справы, а галоўным лічыць уменне працаваць з людзьмі.

Падчас нашай размовы ўсе тры жанчыны адзначалі, што добры вынік у працы будзе тады, калі сам стараешся і калі побач людзі працуюць таксама старанна, бо адзін у полі не воін, а ў сельскай гаспадарцы гэта найбольш адчуваецца. Таму свой поспех яны не прыпісваюць выключна сабе, а дзеляць яго з іншымі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота Г. АЎТУХОВАЙ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт