rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 15 сентября 2023 14:28

Як Глуск адзначае Дзень народнага адзінства

Як Глуск адзначае Дзень народнага адзінства

Да Дня народнага адзінства ў Глускім раёне запланавана і праводзіцца нямала мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, культуры, у працоўных калектывах. Сёння, 14 верасня, на цэнтральным стадыёне адбудзецца фінал першынства раёна па міні-футболе, прымеркаванага да гэтага маладога дзяржаўнага свята (пачатак гульняў у 17:30).

З 14 верасня ў цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» стартаваў паказ галоўнай прэм’еры года ад «Беларусьфільма», мастацкага фільма «На другім беразе» (пачатак сеансаў у 16:00 і 18:00), 15 верасня яго пакажуць у 12:00, 16 і 17 верасня сеансы пачынаюцца ў 12:00 і 18:00.

У пятніцу, 15 верасня, у 15:00 у цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Мы розныя, але мы адзіныя».

У сам дзень свята, 17 верасня, у 10:00 ад мемарыяльнага комплексу «Воінская Слава» стартуе аўтапрабег «Сіла ў адзінстве». У 15:00 у «Арыёне» пачнецца канцэрт «За адзіную Беларусь!», будзе наладжана фотавыстава «Мінулае і цяперашняе». На бульвары Грахоўскага з 13:00 будуць працаваць гандлёвыя рады ад раённага спажывецкага таварыства з прысмакамі ўласнай вытворчасці. У 20:00 у «Арыёне» пачнецца танцавальная праграма «Мы — разам!»




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт