rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 13 сентября 2023 10:57

Прафсаюзы: з падзякай за працу



З працоўнымі дасягненнямі Таццяна Філімонава і Генадзь Ліпскі віншуюць трактарыста-машыніста «Зары Камуны» Дзяніса Гізуна

У Глускі раён старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава завітала 6 верасня з падзякамі аграрыям за працу і падарункамі ад галіновага прафсаюза. Лепшых працаўнікоў, занятых на ўборачнай, віншавала разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргеем Слічонкам і старшынёй прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзем Ліпскім прама на полі, дзякавала за руплівасць, любоў і клопат да зямлі, доўга не затрымлівала, бо, як вядома, кожная хвіліна ў хлебаробаў на ўліку.




Вадзіцель Мікалай Арцёмчык і трактарыст-машыніст Валерый Навічонак (эксбаза «Глуск»)

«Нягледзячы на галіновую прыналежнасць, наведваю розныя раёны, каб павіншаваць з дасягненнямі сельскіх працаўнікоў, — расказала Таццяна Філімонава. — Ужо паспела адзначыць больш за 100 прадстаўнікоў АПК. З такой прыемнай місіяй у Глускі раён прыехала ўпершыню. Сярод вашых жыхароў таксама ёсць шмат працавітых і сумленных людзей. Ім — наша ўвага і пашана».




РАПТЗ. Вадзіцель Леанід Палазняк і трактарыст-машыніст Юрый Кажаронак

Вось імёны тых, хто атрымаў падзяку і падарункі ад прафсаюза за добрыя вынікі ў працы, — трактарысты-машыністы Юрый Кажаронак (РАПТЗ), Валерый Навічонак (эксбаза «Глуск»), Яўген Маёраў (аграфірма «Слаўгарадскі»), Дзмітрый Лазовік («Глуская Зара») і Дзяніс Гізун («Зара Камуны»), вадзіцелі Леанід Палазняк (РАПТЗ), Уладзімір Няборскі («Турыно-агра»), Мікалай Арцёмчык (эксбаза «Глуск»), Уладзімір Самсоненка («Слаўгарадскі»), а таксама слесар па рамонце транспартных сродкаў з «Глускай Зары» Андрэй Радзіч.




Вадзіцель Уладзімір Няборскі («Турыно-агра»)

Ганна АЎТУХОВА
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт