rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 11 сентября 2023 09:09

Урачыста і ад сэрца. Цяпер кожны, хто хоча стаць грамадзянінам Беларусі, павінен прынесьці прысягу



Новы грамадзянін Беларусі Дзяніс Сучкоў (у цэнтры), намеснік начальніка РАУС Андрэй Іваноў, вядучы спецыяліст ГГіМ Ала Лабейка

«Я, ..., добраахвотна і свядома набываючы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, урачыста прысягаю: выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства, абараняць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь, быць патрыётам Рэспублікі Беларусь, паважаць яе дзяржаўныя сімвалы...»

Такімі словамі пачынаецца тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2023 года прысягу павінен прыносіць кожны, хто набывае грамадзянства нашай краіны, гэта прадугледжана абноўленым Законам аб грамадзянстве, тэкст прысягі зацверджаны Прэзідэнтам. Першыя ўрачыстыя цырымоніі прынясення такой прысягі прайшлі ў канцы жніўня.

Адна з такіх прысяг адбылася ў Бабруйску 31 жніўня, расказала рэдакцыі вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Глускага РАУС Ала Лабейка. У Бабруйскім мастацкім музеі сабралася шмат людзей: афіцыйныя асобы, родзічы, сябры, каб падтрымаць і парадавацца за тых, хто ў гэты дзень станавіўся паўнапраўным грамадзянінам Беларусі — такіх было 21 чалавек. У іх ліку — Дзяніс Сучкоў, які нарадзіўся і жыў у Днепрапятроўскай вобласці Украіны, а ў 2018 годзе пераехаў у Беларусь, зарэгістраваўся ў Глускім раёне, атрымаў від на жыхарства, а цяпер, праз пяць год, набыў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Новыя грамадзяне краіны зачытвалі перад Дзяржаўным флагам тэкст прысягі (між іншым, яна прыносіцца на адной з дзяржаўных моў, рускай або беларускай), а пасля ставілі свае подпісы ў спецыяльных бланках. Кожны з іх атрымаў на памяць і дзеля карысці Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ, фота дадзена ГГіМ Глускага РАУС




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт