rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 11 сентября 2023 09:05

Рамонт, вада і новыя трубы. Планавую замену водаправоднай сеткі праводзіць глускі участак «Бабруйскводаканала» на вуліцы Пушкінскай

Рамонт, вада і новыя трубы. Планавую замену водаправоднай сеткі праводзіць глускі участак «Бабруйскводаканала» на вуліцы Пушкінскай

Планавая замена водаправоднай сеткі — так адказалі рэдакцыі ў глускім участку «Бабруйскводаканала» на пытанне пра работы, якія праводзяцца на вуліцы Пушкінскай.

Спецыялізаваная тэхніка і работнікі «Водаканала» на адрэзку гэтай вуліцы ад перакрыжавання з Кірава і да перакрыжавання з К. Маркса працуюць больш за тыдзень, з 29 жніўня. Іх задача — памяняць старую азбеставую трубу са стопрацэнтным зносам на новую поліэтыленавую, такога ж дыяметру, 100 мм, працягласцю 360 метраў. На гэтым участку водаправод часта рваўся, даводзілася тэрмінова яго рамантаваць, жыльцы на нейкі час заставаліся без вады, з заменай трубы такіх непрыемнасцяў ужо не будзе, даводзяць спецыялісты. На работах заняты людзі і тэхніка глускага ўчастка: брыгада слесараў аварыйна-аднаўленчых работ пад кіраўніцтвам Аляксандра Дзяшчэні, задзейнічаны экскаватар, машыны для адкачкі каналізацыі. Для бестраншэйнай пракладкі трубы праколы выконвала спецтэхніка «Бабруйскводаканала». Асноўная труба ўжо пракладзена, цяпер выконваецца пераўрэзка індывідуальных водаправодаў да жылых дамоў. Пакуль работы вядуцца, вада спажыўцам падаецца па старой трубе, калі ўсё будзе зроблена, увядуць у дзеянне новую, па словах майстра глускага ўчастка «Водаканала» Дзмітрыя Кісляка, адбудзецца гэта ў канцы верасня.

Сяголета «Водаканал» запісаў на свой рахунак планавую замену водаправоднай сеткі на вуліцы Кірава (570 м), па вуліцы Новай у Хваставічах (450 м), мяняў водаправод у Калацічах (590 м), Барысаўшчыне (350 м) і Жалвінцы (450 м), таксама мянялі напорную каналізацыйную сетку па Глуску, ад Юбілейнай вуліцы да раёна «сем вятроў» (больш за 700 м). Плюс да гэтага ўхіленне аварыйных сітуацый. Словам, працуюць актыўна.

Т. ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт