rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 08 сентября 2023 13:05

З Глуска — у Магілёў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч склаў паўнамоцтвы

З Глуска — у Магілёў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч склаў паўнамоцтвы

Аб складанні паўнамоцтваў старшыні Глускага раённага Савета дэпутатаў і паўнамоцтваў дэпутата раённага Савета, згодна з пададзенай заявай. Гэтыя два пытанні былі на парадку дня нечарговай, 62-й, сесіі Глускага раённага Савета дэпутатаў. Сесія адбылася на мінулым тыдні, 31 жніўня, на яе былі запрошаны старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга, яго намеснікі, старшыні сельскіх Саветаў, актыў раёна. Выступаючы перад дэпутатамі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч зазначыў, што заяву аб складанні паўнамоцтваў ён падаў у сувязі з пераходам на іншую работу і пераездам у горад Магілёў, і папрасіў задаволіць яго просьбу. Пасля таго як дэпутаты прагаласавалі «за», слова ўзяла старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, яна падзякавала Вячаславу Асташэвічу за плённую работу на пасадзе старшыні раённага Савета, за важкі ўклад у развіццё мясцовага самакіравання і работу моладзевага парламента. У тым, што дэпутацкі корпус і раённая выканаўчая ўлада працавалі разам, на агульны вынік, таксама ёсць і яго заслуга, адзначыла Ірына Раінчык і ўручыла Вячаславу Асташэвічу Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Падзяку Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

З ім добра, камфортна працаваць, заўсёды адчуваліся разуменне і падтрымка, агульныя задачы рашаліся сумесна, сказаў старшыня райвыканкама Уладзімір Кніга пра Вячаслава Асташэвіча і пажадаў яму, працуючы на новай пасадзе (у галоўным упраўленні землеўпарадкавання аблвыканкама. — Заўв. рэд.), не забываць сваю малую радзіму. За добрасумленную працу Вячаславу Асташэвічу была ўручана Ганаровая грамата Глускага райвыканкама. У адказ ён падзякаваў за добрыя словы ў свой адрас і высокую ацэнку работы, сказаў, што дабіцца поспехаў можна было, толькі працуючы разам, у адной камандзе з выканаўчай уладай, з дэпутатамі. Вячаслаў Асташэвіч згадаў, што сяголета спаўняецца 25 год, як ён прыехаў працаваць да сябе на радзіму пасля размеркавання, увесь гэты час стараўся быць карысным роднай Глушчыне, паабяцаў, што і надалей застанецца яе патрыётам.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота Г. АЎТУХОВАЙ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт