rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 29 августа 2023 16:42

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка наведаў Глускі раён

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка наведаў Глускі раён

Напярэдадні новага навучальнага года пытанне нумар адзін — гатоўнасць навучальных устаноў краіны да арганізацыі вучэбнага працэсу, да сустрэчы вучняў. Учора, 28 жніўня, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка наведаў Глускі раён, сустрэўся з кіраўніцтвам раёна і кіраўнікамі навучальных устаноў. Па яго словах, мэта сустрэчы і ўсёй паездкі — ацаніць гатоўнасць мясцовых навучальных устаноў, пабачыць, што зроблена, што зрабіць не паспелі, і дапамагчы максімальна хутка ўхіліць недахопы.

Калектыўная размова атрымалася зацікаўленай і падрабязнай, па розных накірунках і пытаннях, што так ці інакш маюць дачыненне да арганізацыі навучальнага працэсу і падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Гэта гатоўнасць і абнаўленне будынкаў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыя падвозу дзяцей (у Глускім раёне яго ажыццяўляюць дзесяць аўтобусаў, з некаторых вёсак аўтобус забірае і вязе толькі аднаго школьніка). Гэта арганізацыя гарачага харчавання школьнікаў у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі, як у гарадскіх школах, дзе некалькі соцень дзяцей, так і ў сельскіх, з паўсотняй вучняў. Галоўнае тут — забяспечыць школьнікаў сапраўды якасным, смачным і гарачым харчаваннем. Гаварылі таксама пра змест падручнікаў (асабліва па гісторыі і грамадазнаўстве), пра цэнтралізаваны экзамен. Закранулі пытанне ўзаемадзеяння аддзела па адукацыі з Цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый — у Глускім раёне яно наладжана і вядзецца канструктыўна. Сярод іншых узнялі праблемы падвозу школьнікаў на спартыўныя спаборніцтвы, на творчыя конкурсы, паколькі пры існуючым зараз парадку школьныя аўтобусы павінны падвозіць толькі на заняткі. Сваімі меркаваннямі дзяліліся начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Леўчанка, галоўны спецыяліст па спорце Ігар Сушчэня, дырэктар Усцярхоўскай СШ Віктар Сасноўскі, дырэктар СШ № 1 Ігар Маслаў, дырэктар Завалочыцкай СШ Наталля Шылава, дырэктар гімназіі Сяргей Сяргееў, настаўнікі школ, куды пасля сустрэчы з педагагічным актывам паехаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Трэба сказаць, у раёне чакалі, што Ігар Сергеенка захоча наведаць Глускую сярэднюю школу № 1 імя С. І. Грахоўскага, дзе толькі што завершаны капітальны рамонт, але Кіраўнік Адміністрацыі выбраў іншыя аб’екты — школу № 2 у Глуску і школу ў аграгарадку Засценак Усцярхі. Пацікавіўся, як наладжана сістэма бяспекі, пабыў у сталовых, харчблоках, спартзалах, на стадыёнах, прайшоў па класах, паразмаўляў з настаўнікамі і работнікамі школ. Убачаным застаўся задаволены.

— На бягучым тыдні завяршаюцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы да новага навучальнага года, — сказаў падчас размовы з журналістамі Кіраўнік Адміністрацыі.

— У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Адміністрацыя арганізавала маніторынг навучальных устаноў на месцах, маніторынгавыя групы працуюць па ўсёй краіне. Я прыняў рашэнне прыехаць у Магілёўскую вобласць, у Глускі раён, невялікі, ціхі. Хацелася паглядзець, як тут, у беларускай глыбінцы, арганізавана гэта работа. І ў ходзе размоў з кіраўніцтвам, з педагогамі, у ходзе наведвання гарадской школы, якая, дарэчы, была выбрана нечакана, я ўбачыў, што мясцовыя органы ўлады добрасумленна падышлі да падрыхтоўкі школ. Сур’ёзных недахопаў па гэтым пытанні ў раёне не выяўлена, сур’ёзных заўваг няма. Школа № 2, якая летась адзначыла 100-гадовы юбілей, адчыняе дзверы, можна сказаць, у поўнай баявой гатоўнасці. Паглядзелі класы, музей, спартзалу, усё адпавядае сучасным патрабаванням, у тым ліку і ў пытаннях бяспекі, арганізацыі харчавання. На прыкладзе такіх раёнаў, пасёлкаў мы бачым, з якой любоўю, з якой цікавасцю настаўнікі падыходзяць да падрыхтоўкі сваіх школ да новага навучальнага года, без падштурхоўванняў, без лішніх напамінаў. Безумоўна, бывае па-рознаму, але на прыкладзе гэтага раёна я бачу, што ўсе мерапрыемствы праведзены, і я ўпэўнены, што навучальны год пачнецца і пройдзе арганізавана. У школы раёна прыйдзе небагата, 1420, дзяцей, няшмат тут і навучальных устаноў, але ўсе пытанні прадугледжаны. Асобныя пажаданні, заўвагі мной былі выказаны — па маршрутах перамяшчэння, уладкаванні тэрыторый, участкаў.

У школе № 2 у гонар яе 100-годдзя і ў памяць пра педагогаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны закладзены школьны сад. Традыцыі прадаўжаюцца. Умовы для дзяцей у нашай краіне ствараюцца выдатныя, укладваюцца значныя сродкі, і дзяржава  мае права патрабаваць за гэта аддачы. Педагогі кваліфікаваныя ёсць, ёсць цудоўныя аўдыторыі, застаецца толькі вучыцца.

Таксама ўхвальна Кіраўнік Адміністрацыі выказаўся пра Усцярхоўскую сельскую школу. Заўважым, што падчас наведвання мясцовых школ дзівіліся нават сталічныя журналісты, а іх здзівіць цяжка. Не дзівіліся толькі мы, бо мы бачылі, мы ведаем, што ў нашых школах так паўсюдна і заўсёды — чыста, утульна, камфортна, бяспечна, словам, на ўзроўні. 

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт