rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 04 августа 2023 17:13

#ПраГрахоўскага

#ПраГрахоўскага

З успамінамі Сяргея Іванавіча Грахоўскага пра Глуск асабіста я пазнаёмілася, калі ўрыўкі з яго дакументальнай элегіі «Мястэчка... Мястэчка» друкаваліся ў раённай газеце «Радзіма». Было гэта акурат на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзя, у 1999-м, і я, студэнтка-летуценніца, будучы філолаг, з прагаю ўчытвалася ў кожны радок, прасякнуты любоўю паэта да свайго роднага кутка. Прызнаюся, некаторыя ўрывачкі нават перапісвала ў асобны сшытак. Тады тэкст «Мястэчка...» знайсці было цяжка, хіба што ў часопісе «Полымя», дзе друкаваўся ён на пачатку дзевяностых. Дарэчы, у маёй калегі і зараз захоўваецца ксеракопія, не самая якасная, таго часопіснага варыянта.

Між іншым, у раёнцы «Мястэчка...» не проста так вырашылі надрукаваць у 1999-м. Сяргей Іванавіч, лічы, жыў паралельна са сваім векам, і на зыходзе стагоддзя яго ўспаміны пра жыццё роднага пасёлка літаральна «прасіліся» на старонкі глускай газеты. Так гаворыцца ў прадмове. Там жа згадваецца і другая прычына: вырасла новае пакаленне, якое многага не ведае пра быт, пра падзеі, пра людзей, што жылі ў Глуску.

У юбілейны год паэта мы вырашылі, што будзе добра, калі на старонках газеты зноў прагучаць успаміны Сяргея Іванавіча пра яго і наша роднае мястэчка. Пра Глуск, якім ён быў у маленстве і юнацтве паэта, — «ціхае, невялічкае... паселішча з дзвюма-трыма брукаванымі вуліцамі, з вялікаю рыначнаю плошчаю пасярэдзіне, з доўгім шэрагам крам і крамак, з шумнымі асеннімі кірмашамі, з адною або з дзвюма цэрквамі, некалькімі сінагогамі». Пра тыя шматлікія вясёлыя і сумныя падзеі, якімі жылі мястэчка і яго жыхары. Пра асінавую прадукцыю Кушнера — знакамітую спартры, пра балаголаў, пра «лізіён» (нямое кіно), пра помнік Мікалаю Другому (і такі помнік быў у Глуску!), пра трывожнае лета 1929-га, калі кожную ноч здараліся пажары, пра першы аўтобус у Глуску, пра тое, як хадзілі калядаваць, хаваючыся і маскіруючыся, піянеры і камсамольцы, пра суцэльнае захапленне местачковай моладзі тэатрам, пра доктара Сямёнава, пра настаўнікаў і святароў, пра людзей розных, а найбольш — пра добрых, якія пакінулі след у гісторыі мястэчка і памяці местачкоўцаў. Гэтай памяццю і дзеліцца Сяргей Іванавіч у сваім, як па мне, самым шчымлівым празаічным творы... Творы-песні, творы-паэме, творы-гімне роднаму свайму мястэчку.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт