rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 19 июля 2023 09:11

Палявыя работы ў гаспадарках Глускага раёна

Палявыя работы ў гаспадарках Глускага раёна

Першая культура, з уборкі якой гаспадаркі Глускага раёна сяголета пачалі ўборачную кампанію, гэта азімы ячмень. Яго патрэбна было ўбраць з 1666 гектараў, і гэтую плошчу ўжо зжалі. Больш за ўсіх азімага ячменю да ўборкі было ў «Глускай Зары», 422 гектары, але, на жаль, у гэтай гаспадарцы атрымалася самая нізкая ўраджайнасць гэтай культуры, 7 цэнтнераў з гектара. Значна лепшы ячмень сяголета вырас у РАПТЗ: на круг тут намалацілі па 21 цэнтнеры, гэта самая высокая ўраджайнасць у раёне. Усяго ж гаспадаркамі раёна намалочана 2083 тоны азімага ячменю.

Працяглая адсутнасць дажджоў значна паўплывала на азімыя культуры: ад засухі ў нашым раёне прапала больш за 2 тысячы гектараў зерневых, такая лічба пазначана ў зводцы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы аб ходзе палявых работ.

У абласной зводцы чытаем, што азімы ячмень убраны на 93 працэнтах патрэбных плошчаў, намалочана 58 680 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 25 цэнтнераў з гектара, самая высокая ўраджайнасць на Магілёўшчыне ў Шклоўскім раёне, там збіраюць па 36 цэнтнераў на круг.

У Глускім раёне перазалужылі 1165 гектараў лугапашавых угоддзяў, хімпраполка пасеваў кукурузы праведзена на плошчы 6862 гектары, 5639 гектараў кукурузы падкормлена. Прадаўжаецца ўборка траў: першым укосам яны нарыхтаваны на плошчы 6474 гектары, другім укосам скошана 1115 гектараў шматгадовых траў.

Да гэтага часу, 17 ліпеня, гаспадаркі раёна насушылі 1644 тоны сена пры плане 5110 тон. Сенажу з кансервантамі нарыхтавана 22 645 тон, а патрэбна яго 60 тысяч тон. План нарыхтоўкі сіласу — 70 тысяч тон, 6 тысяч тон павінна быць нарыхтавана кармоў у палімернай плёнцы, да гэтых работ пакуль не прыступалі. Нарыхтавалі сельгаспрадпрыемствы раёна 7130 тон кармавых адзінак, гэта пятая частка ад таго, што патрэбна, на ўмоўную галаву маецца 5,68 цэнтнера кармавых адзінак, летась да сярэдзіны ліпеня на 1 умоўную галаву жывёлы было нарыхтавана 10,4 ц к. адз.

Па краіне на раніцу 17 ліпеня намалочана 503 тысячы тон збожжа (год назад было 228 тысяч). Асноўная частка прыходзіцца на азімы ячмень — 485 тысяч тон, гэта культура ўбрана на 90 працэнтах плошчаў (летась на такую ж дату было ўбрана 69 працэнтаў, але тады азімага ячменю было ў 2,7 раза менш). Па краіне пачалася ўборка азімага рапсу, зжата 11 працэнтаў плошчаў, намалочана 70 тысяч тон масланасення.

Па словах намесніка прэм’ер-міністра Леаніда Зайца, Беларусі патрэбна 8,5 млн тон зерня ў год. На харчовыя мэты — больш за 800 тысяч тон, для вытворчасці піва — 100 тысяч, спірту — 250 тысяч, на насенне — 830 тысяч, астатняе выкарыстоўваецца для патрэб жывёлагадоўлі.

Для правядзення жніва ў ліпені — жніўні спатрэбіцца 213 тысяч тон паліва, 80 тысяч па ўказанні Прэзідэнта выдзелена з матэрыяльнага рэзерву, астатняе гаспадаркам прададуць па льготных цэнах.

Т. ЛУГАВАЯ




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт