rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 18 июля 2023 12:20

Каб унукі ведалі, як продкі жылі. На працягу амаль дзесяці гадоў жыхар вёскі Дубровы Анатоль Муха збірае прадметы побыту і працы беларускіх сялян

Каб унукі ведалі, як продкі жылі. На працягу амаль дзесяці гадоў жыхар вёскі Дубровы Анатоль Муха збірае прадметы побыту і працы беларускіх сялян

На працягу амаль дзесяці гадоў жыхар вёскі Дубровы Анатоль Муха збірае прадметы побыту і працы беларускіх сялян. Ідэя такой калекцыі была даўно, а вось ажыццявілася пасля таго, як убачыў нешта падобнае ў знаёмага ў суседняй вёсцы. «Шмат якія прадметы, што ёсць у калекцыі, — расказвае Анатоль, — засталіся ад бабулі ды бацькоў. Хацелася, каб і мае дзеці ды ўнукі ведалі, як раней прыходзілася працаваць іх продкам і якімі прыладамі яны карысталіся».

У калекцыі Анатоля ёсць драўляныя колы ад воза, прас на вуглях, выдзеўбаныя з цэлага дрэва рознага памеру ночвы, дзе купалі дзяцей ды секлі капусту, састаўныя часткі самапрадкі і прылады для ткацкага станка, сярпы, гадзіннік-ходзікі, газавыя лямпы, частка маслабойкі, рубанак і частка нейкага складанага драўлянага механізма. Ёсць тут і дзве драўляныя лапаты. Адной калісьці гаспадыня працавала — на плоскую лапату саджала хлеб і выцягвала яго з печы. А другой лапатай, больш падобнай на коўш, насыпалі зерне.

Увогуле, з дрэва нашы продкі рабілі шмат прылад працы і побытавых рэчаў. Да прыкладу, бочачка для вады. Менавіта яе бралі з сабою на поле, на сенакос, бо вада ў такой пасудзіне доўга заставалася халаднаватаю.

А вось па знешнім выглядзе мечападобнага трапла, якім трапалі лён, відаць, што працавалі ім вельмі старанна: доўгая яго частка стала тонкаю і хліпкаю. Дарэчы, трапло мечападобнай формы (выка-рыстоўвалі, калі трапалі лён на пад-стаўцы) было распаўсюджана ў асноў-ным у цэнтры і на поўдні Беларусі.

Яшчэ некалькі незвычайных прыстаса-ванняў зацікавілі мяне. Адно з іх і апісаць цяжка: лаўка не лаўка, на дошку для шаткавання капусты падобнае, але не яна. Што гэта, растлумачыў Анатоль: «Такое прыстасаванне выкарыстоўвалі, калі прыбівалі на даху дранку. Чаплялі яго да вільчыка, у прымацаваную каробачку складвалі цвікі і малаток, каб яны наверсе былі заўсёды пад рукамі».

Другое прыстасаванне мне нагадала вымяральны інструмент штангенцыркуль. А гэта аказаліся граблі, якія прымацоўвалі да касы, каб зручна было касіць збожжа. Граблі з доўгімі зубамі на калодцы (іх магло быць ад 2 да 5) мацаваліся да ручкі касы. Пры касьбе зрэзаныя каласы збіраліся роўнымі пучкамі ў паглыбленні паміж зубамі і ручкаю і ў такім парадку скідаліся касцом на зямлю. Увязваць такія каласы ў снапы было зручней, чым пры жніве сярпом. Акрамя таго, працэс уборкі паскараўся амаль у тры разы.

Дзве выдзеўбаныя з дрэва ступы Анатоль Муха «ўпісаў» у інтэр’ер свайго двара: яны, быццам вартаўнікі, пільнуюць уваход у альтанку. Ступы мясцовыя, прызнаецца Анатоль. Забраў іх, калі зносілі старыя лядашчыя дамы ў вёсцы. Такім чынам працягнуў гэтым ступам жыццё: хай паслужаць яшчэ чалавеку, хоць і не па сваім прызначэнні.

У кожнай рэчы ёсць свая гісторыя з’яўлення ў калекцыі Анатоля Мухі. Вось, напрыклад, колы. Араў ён у знаёмых з суседняй вёскі агарод і запрыкмеціў колы, якія стаялі пад сцяною хлява. Спытаў, ці можна забраць, і, калі атрымаў станоўчы адказ, забраў іх сабе.

Ужо выходзячы з двара, заўважыла гліняныя гладышы на агароджы з жэрдак. Некалі нашыя бабулі ды прабабулі толькі ў такія малако і налівалі: шкляныя слоікі ды металічны посуд не былі шырока распаўсюджаны. «У вёсцы мая бабуля такімі карысталася,» — сказаў Анатоль Муха. Вось ён свае ўспаміны з дзяцінства і вырашыў перанесці ў сучаснае жыццё: і стыльна, і душу грэе.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ
Фота аўтара




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт