rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 31 декабря 2020 11:19

Праграма навагодніх святочных мерапрыемстваў у Глуску

Праграма навагодніх святочных мерапрыемстваў у Глуску

Год 2020-ы ўжо на схіле, як з ім развітацца і якімі словамі праводзіць, кожны вырашыць сам. А вось 2021 год сустрэць і правесці Новы год як свята патрэбна як мага больш весела, з радасцю ў вачах, з усмешкамі на тварах, з музыкай, гульнямі, спевамі. Менавіта такі настрой хочуць стварыць для нас работнікі культуры, і для гэтага яны склалі даволі цікавую разнастайную святочную праграму.

1 студзеня з 0:45 да 3:00 на бульвары Грахоўскага будзе наладжана гулянне, ды не простае, а з канцэртам «Мелодыі Новага года»; у 1:00 — святочны салют; каму холадна на вуліцы, патанчыць зможа ў «Арыёне», з 1:00 да 3:00 там будзе дыскатэка. У гэты ж дзень, 1 студзеня, амаль з паловы дня і да самага вечара, шмат цікавых імпрэз адбудзецца ў Цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён»: у 14:00 і ў 15:00 пройдуць дзіцячыя забаўляльна-гульнёвыя праграмы «Студзеньскі маскарад» і «Танцавальны МІКС»; на 16:00, 18:00 і 20:00 запланаваны кінасеансы (у такі ж самы час кіно будуць паказваць таксама 2 і 3 студзеня); у 21:00 — дыскатэка.

2 студзеня ў 12:00 у «Арыёне» пачнецца тэатралізаваны паказ для дзяцей «Чарадзейная сіла», у 14:00 — забаўляльна-гульнёвая праграма «Снежны пярэпалах», у 15:00 — дзіцячая танцавальная праграма, а ў 21:00 — дыскатэка для дарослых наведвальнікаў.

3 студзеня ў 12:00 на навагодні канцэрт у «Арыён» запрашаюцца дарослыя аматары музыкі і песень, а на 14:00 намечана дзіцячая дыскатэка з гульнёвай праграмай.

Фотогалерея

© 2007-2021
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт