rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 30 июля 2020 11:39

Першы тысячнік у раёне. Вадзіцель аграфірмы «Слаўгарадскі» Уладзімір Самсоненка перавёз ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня

Першы тысячнік у раёне. Вадзіцель аграфірмы «Слаўгарадскі» Уладзімір Самсоненка перавёз ад камбайнаў звыш тысячы тон зерня

У аўторак, 28 жніўня, разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзеяй Жук накіроўваемся на жніўнае поле, што каля вёскі Пяценка. Добрая навіна прыйшла: у Глускім раёне ёсць першы вадзіцель-тысячнік. Уладзімір Самсоненка з аграфірмы «Слаўгарадскі» на аўтамашыне МАЗ-55516 перавёз ад камбайнаў першую тысячу тон зерня. Надзея Жук падзякавала вадзіцелю за добрасумленную працу і высокія паказчыкі, пажадала далейшых поспехаў, уручыла Падзяку раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, кветкі і грашовую прэмію.

Уладзімір Аляксандравіч у гаспадарцы ўжо 23 гады. Рабіць сваю справу адказна, з настроем, працаваць з ранку да позняга вечара, не зважаючы на цяжкасці, для перадавіка справа прывычная. За дзень, як дазваляе надвор’е, Уладзімір Самсоненка перавозіць да 100 тон зерня. Словы ўдзячнасці, падарункі, фотаздымак на памяць — усё гэта, бясспрэчна, прыемны момант у гарачую жніўную пару для хлебаробаў. Аднак зараз кожная хвілінка на ўліку, няма часу на доўгую размову, таму і паспяшаўся за руль з узнятым настроем руплівы вадзіцель Уладзімір Самсоненка. Наперадзе ў яго яшчэ шмат напружанай працы і, безумоўна, нямала добрых вынікаў на жніве.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт