rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 28 июля 2020 11:58

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі Глускага раёна

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі Глускага раёна

Параўноўваючы, як выглядаў Глуск год назад і як выглядае зараз, губернатар Магілёўшчыны адзначыў вялікую работу, якую выканалі глушчане, як памножылі тое, што было зроблена летась. «Я ганаруся вамі, я рады, што ў вас ёсць годныя майстры, адмысловыя ўмельцы, што вы любіце і ўпрыгожваеце свой горад,» — сказаў ён.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц 24 ліпеня правёў сустрэчу з жыхарамі Глускага раёна. Яна праходзіла ў Цэнтры культуры «Арыён», які быў рэканструяваны ў мінулым годзе. Глушчына насамрэч прадаўжае сваё развіццё як у плане добраўпарадкавання, так і ў вытворчасці, адзначыў у сваім выступленні старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха. За першае паўгоддзе 2020 года выканана 7 з 11 прагнозных паказчыкаў, расце вытворчасць валавай прадукцыі — тэмп росту складае 103,3 працэнта. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы перавышае 18 тысяч (з пачатку гэтага года яно прырасло на 500 галоў), вытворчасць малака павялічылася на 6,9 працэнта, добрыя вынікі ў раслінаводстве: на 24 ліпеня было ўбрана больш за тысячу гектараў зерневых, іх ураджайнасць ледзь не ўдвая перавышае мінулагоднюю, да канца гэтага месяца парк сельскагаспадарчай тэхнікі папоўніцца васьмю новымі камбайнамі. У раёне прадаўжаецца будаўніцтва і рамонт жылля і сацыяльных аб’ектаў (СШ № 2, бальніца), а сярэдняя заработная плата за чэрвень склала 895 рублёў. Усё гэта сведчыць пра стабільнае і паступальнае развіццё, падкрэсліў кіраўнік раёна і падзякаваў абласному выканаўчаму камітэту і асабіста губернатару за разуменне і заўсёдную падтрымку і дапамогу, якая аказваецца раёну.

Леанід Заяц таксама адзначыў рух наперад і развіццё Глушчыны, дастаткова было праехаць па раёне, прайсціся па вуліцах. Глушчане не толькі захавалі зробленае, але і шмат што дабавілі свайго ў аблічча Глуска, раённы цэнтр утрымліваецца ў парадку і добра выглядае. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў вобласці, як і ў краіне ў цэлым, шмат увагі ўдзяляецца стварэнню ўмоў для таго, каб маглі годна жыць і самарэалізоўвацца людзі — дзеці, моладзь, пенсіянеры. Асаблівая ўвага — развіццю сістэмы аховы здароўя, губернатар згадаў пра будаўніцтва раддома ў Магілёве і паліклінікі ў раёне Казіміраўка, рамонт бальніцы ў Асіповічах, цяпер, у адказ на просьбы медыкаў, у абласным цэнтры пачата будаўніцтва кардыялагічнага корпуса, работу плануецца завяршыць у наступным годзе.

За ўвагу да сістэмы аховы здароўя і патрэб медыкаў Леаніду Зайцу падзякавала галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова. «Вы з мікрахірургічнай дакладнасцю падыходзіце да выканання нашых запытаў і патрэб, мы поўнасцю забяспечаны ўсім неабходным», — адзначыла яна і падкрэсліла, што медыкі раёна пацвердзілі свой прафесіяналізм і паказалі, што ўмеюць працаваць у напружаных і нават надзвычайных умовах, якія склаліся з-за пандэміі апошнім часам.

Падзяка кіраўніцтву вобласці і раёна прагучала і ад жыхаркі Глуска Таццяны Мардусевіч. Паступілі з залы да старшыні аблвыканкама і просьбы, яны тычыліся дапамогі ў будаўніцтве сацыяльнага жылля для сірот і арэнднага жылля для маладых спецыялістаў, завяршэння рамонту (у прыватнасці, вонкавай аддзелкі і асфальтавання тэрыторыі) школы № 2, магчымасці адкрыцця новай вытворчасці ў Глуску, хоць бы і на базе невыкарыстоўваемых аб’ектаў і плошчаў. Кіраўнік вобласці пагадзіўся, што ўзнятыя пытанні вельмі важныя і па першых двух паабяцаў канкрэтную дапамогу, а адносна новай вытворчасці — разгледзець варыянты і магчымасці. Будзем разам працаваць на карысць людзей, запэўніў Леанід Заяц.










При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт