• Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
  • ПриродаПрирода
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
Главная -  Новости -  Новости района

З нацыянальным каларытам

07.07.2018

Пераможцай моладзевага рэспубліканскага фотаконкурсу «Селфі&фота з вышыванкай» у намінацыі «Фота закаханых у вышыванцы» стала глушчанка Яўгенія Хамчаноўская. Творчае спаборніцтва з нацыянальным каларытам у рамках праекта «Беларусь — крыніца натхнення» па традыцыі праводзіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

З 15 па 20 чэрвеня ўдзельнікі раённага этапу фотаконкурсу — навучэнцы, працоўная моладзь, актывісты БРСМ, — размяшчалі ў групе «Моладзь Глушчыны» сацыяльных сетак «ВКонтакте» і Instagram аматарскія і прафесійныя фотаздымкі закаханых, дзяўчат, хлопцаў у адзенні з нацыянальным беларускім арнаментам. Раённы камітэт ГА «БРСМ» вызначыў лепшыя фотаработы для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Па яго выніках фотаздымак вясельна-сямейнага фатографа Яўгеніі Хамчаноўскай працягнуў удзел у рэспубліканскім туры і ў сваёй намінацыі стаў лепшым.

Падчас маштабнага свята «Дзень вышыванкі», якое разгарнулася 2 ліпеня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту, наша зямлячка была ўзнагароджана дыпломам пераможцы.

«Прыемна ўсведамляць, што сёння нацыянальны арнамент набывае папулярнасць сярод моладзі, усё часцей выкарыстоўваецца ў афармленні адзення, прадметаў побыту, — адзначае першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Юлія Стаўская. — Фотаконкурс, які накіраваны на захаванне спрадвечных народных традыцый, у чарговы раз даказаў, што вышыванка ў нашы дні — гэта патрыятычна, модна і вельмі прыгожа».