• Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • ПриродаПрирода
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
Главная -  Новости -  Новости района

Высокая ацэнка прафесійнай дзейнасці

07.09.2018

Галоўны інжынер Глускага раёна газазабеспячэння Васіль Дзяшчэня ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

У Васіля Пятровіча насычаная працоўная біяграфія, але самы значны адрэзак часу — больш за 20 гадоў — ён аддаў газавай службе. У гаргаз, як мы прывыклі называць гэта прадпрыемства, Васіль Дзяшчэня прыйшоў у 1997 годзе, спачатку слесарам у аварыйную брыгаду. Але неўзабаве спецыялісту з вышэйшай адукацыяй прапанавалі пасаду намесніка начальніка, а з 1998 года, калі Глускі цэх звадкаванага газу быў рэарганізаваны ў асобную структуру, Васіль Пятровіч працуе галоўным інжынерам. З той пары шмат чаго змянілася, і ў газавай прамысловасці, і ў нашым пасёлку. Самая значная з гэтых перамен, лічыць галоўны інжынер Васіль Дзяшчэня, — гэта газіфікацыя Глускага раёна прыродным газам. Былі ў Васіля Пятровіча за гэты час і асабістыя дасягненні, якія адзначаны Ганаровай граматай «Магілёўаблгаза» і Падзякай Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Да таго ж Васіль Дзяшчэня — дэпутат раённага Савета дэпутатаў, і гэта яго дзейнасць адзначана Падзячным пісьмом Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

І вось яшчэ адна высокая ацэнка прафесійнай дзейнасці Васіля Дзяшчэні — медаль «За працоўныя заслугі» — за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у газіфікацыю краіны.