• Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • ПриродаПрирода
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
Главная -  Новости -  Новости района

Сёння выйшаў 10-тысячны нумар раённай газеты «Радзіма»

05.12.2018

Сёння выйшаў 10-тысячны нумар раённай газеты, менавіта такога колькаснага паказчыка яна дасягнула за 88 гадоў і адзін месяц свайго існавання.

На гэтым шляху раёнка змяніла чатыры назвы — «Камунар Глушчыны», «Сцяг калектывізацыі», «Сацыялістычная вёска», «Сцяг Радзімы», а «Радзіма» — гэта яе пятае імя. Яе рэдагавалі восем рэдактараў: Павел Кроль, Леў Рагінскі, Станіслаў Шумоўскі, Дзмітрый Зайцаў, Мікалай Парахаўнік, Анатоль Радкевіч, Тамара Матусевіч, Навум Сандамірскі, Ірына Грамыка — яе дзявяты кіраўнік. Колькі карэспандэнтаў прайшло праз яе і колькі імён пазаштатных аўтараў бачылі яе старонкі — таго нават і падлічыць немагчыма. Як немагчыма сказаць, колькі чалавек за доўгую гісторыю існавання газеты чытала яе. Ды справа тут не ў лічбах, а ў тым, што ўсе нумары нашай раёнкі, ад першага і да юбілейнага 10-тысячнага, — гэта адлюстраванне гісторыі жыцця нашай Глушчыны, нашага з вамі жыцця. Пачынаючы ад далёкіх 1930-х і да імклівых 2000-х раённая газета ішла поруч са сваімі чытачамі, расказваючы пра тое, чым жывём, як працуем, куды рухаемся, хто чым вызначыўся і чым адметны. У кожным нумары раёнкі — знаёмыя прозвішчы, назвы, знаёмыя твары, бо наш напрамак, наш магістральны накірунак — гэта вы, нашы паважаныя падпісчыкі, кожны матэрыял пішацца, кожны нумар вярстаецца для вас і з улікам вашых інтарэсаў, запытаў, прапаноў. Таму вельмі хочацца верыць, што вы таксама парадуецеся сёння за нас і за нашу з вамі газету, а парадаваўшыся, падтрымаеце яе і на будучы год (спачатку хаця б на квартал). Бо ўсе разам і кожны паасобку з 10 тысяч яе нумароў пабачылі свет толькі таму, што былі падтрыманы і запатрабаваны вамі, нашы дарагія землякі. Мы і далей будзем кіравацца на свайго чытача і вельмі спадзяёмся на яго ўзаемнасць і добрыя адносіны да нашай «Радзімы». Дзякуй усім, хто пісаў, друкаваў, чытаў і будзе яе чытаць.