• Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
  • ПриродаПрирода
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
Главная -  Новости -  Новости района

Працягваецца добраўпарадкаванне ферм

06.09.2018

На малочнатаварнай ферме ў Заполлі ААТ «Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне» пачалі рэалізоўваць намечаныя планы, звязаныя з будаўніцтвам выгульнага двара для дойнага статка. На мінулым тыдні тут паспелі ачысціць ад арганікі і старых памяшканняў пляцоўку пад яго. А ў сераду, 5 верасня, на ферме ўжо працавала будаўнічая брыгада з РАПТЗ і прыехаўшыя на дапамогу ёй супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З двух бакоў будучага выгульнага двара мужчыны ўкапалі слупы, на якія потым будуць прыбівацца жэрдкі.

Акрамя ратаўнікоў, на добраўпарадкаванні тэрыторыі фермы таксама працавалі мужчыны з райпалівазбыта, АП-15 і райвыканкама. Яны прыбіралі бярвенні, пілавалі і звозілі дровы, наводзілі парадак унутры будынка, які стаіць амаль што пры ўездзе на тэрыторыю фермы, а яшчэ чысцілі дах на ім. У гаспадарцы пакуль што не выз-начыліся, пад што будуць выкарыстоўваць гэты невялікі будынак, але тое, што ён цяпер набыў эстэтычны выгляд, відавочна.

Знайшлася на суботніку праца і для жанчын. Работніцы райпалівазбыта і райвыканкама спачатку чысцілі вокны на ферме пасля яе пабелкі, а потым фарбавалі стойлавыя рамы. Безумоўна, за раз усёй работы не пераробіш, але пакрысе, з кожным днём, на ферме і вакол яе відавочны станоўчыя перамены.