• Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
  • ПриродаПрирода
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
Главная -  Новости -  Новости района

Працаваць на зямлі — гэта ў іх сямейнае

24.08.2017

У Аляксандра Савончыка з ААТ"Эксперыментальная база"Глуск" гэты год адметны. Старэйшы механізатар гаспадаркі праводзіць сваё 35-е жніво. За гэты час паспеў папрацаваць ці, як сам казаў,"з'ездзіў" два"Доны","Ніву","Ліду", а зараз вось КЗС-1218.

— На гэтай марцы камбайна, магчыма, пастаўлю кропку, — гаворыць Аляксандр Васільевіч. — Узрост бярэ сваё, як-ніяк, а маю 63 гады, хочацца ўжо адпачыць. Не буду загадваць надалей, як яно будзе, але гэты сезон яшчэ адраблю. І добра, што побач мой сын. Мне з ім добра і лёгка, мы ж адна сям'я.

Увогуле ў бацькі з сынам гэта не першае жніво. Як сямейны экіпаж яны склаліся многа гадоў таму, калі Валерый перайшоў у дзясяты клас. Каб не марнаваць летам час і зарабіць свае грошы, пайшоў да бацькі памочнікам камбайнера. І нават тады, калі стаў дарослым і працаваў у ПМК № 249, на лета часова мяняў прафесію. Так набралася больш за дзесяць гадоў сумеснай работы. Дакладна ніхто з Савончыкаў не ўспомніў, якая па ліку ў іх сёлетняя ўборка. Галоўнае, што яны працуюць і што ў эксбазе ў іх лепшы намалот. (Праўда, цяпер бацька ўжо памочнікам у сына). А завяршыцца жніво, і кожны будзе рабіць сваю работу. Аляксандр Васільевіч зноў завядзе свой МТЗ 1221, бо гэты трактар замацаваны за ім. Валерый Аляксандравіч зімой плануе рамантаваць апырсквальнік"Раса", а пасля ўносіць на ім вадкія мінеральныя ўдабрэнні. І ў яго абавязкова ўсё атрымаецца, бо Валерый па прафесіі механік, а гэта азначае, што тэхніку ён ведае. Рашэнне сына бацька адабрае і верыць, што ён стане дастойным яго пераемнікам.

glusk.by