• Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • ПриродаПрирода
  • Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
Главная -  Новости -  Новости района

Моладзь запрашае на выбары

13.02.2018

Чарговы агітацыйны пікет у падтрымку маючых адбыцца 18 лютага выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання правялі актывісты раённай агранізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Мінакам, што праходзілі ў час абедзеннага перапынку па бульвары Грахоўскага, пікетчыкі нагадвалі пра тое, што ўдзел у выбарах — гэта не толькі грамадзянскі абавязак, але і пачэснае права кожнага выбаршчыка, і менавіта ад іх актыўнасці залежыць паспяховае правядзенне ўсёй выбарчай кампаніі. Найбольш зацікаўленым было прапанавана ў рамках акцыі “#Моладзь вырашае!” напісаць свае пажаданні будучаму дэпутацкаму корпусу і пакінуць іх у адмысловай скрыні.