• Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
  • ПриродаПрирода
Главная -  Новости -  Новости района

Кірмаш

14.09.2018

Сельскагаспадарчы кірмаш будзе наладжаны 15 верасня ў Глуску. Так што ўсе ахвотныя набыць садавіны і агародніны, прыкупіць яшчэ таго-сяго спажыўнага — калі ласка, а дзясятай гадзіне на бульвар Грахоўскага. Прывезці сюды сваю прадукцыю павінны мясцовыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермеры, будзе гандляваць раённае спажывецкае таварыства. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, на кірмаш таксама запрошаны індывідуальныя прадпрымальнікі, свой удзел у ім пацвердзілі Бабруйскі мясакамбінат, рыбгас, некаторыя іншыя вытворцы харчовай прадукцыі. Словам, ёсць усе падставы меркаваць, што сельгаскірмаш дапаможа тым, хто мае ў гэтым патрэбу, папоўніць запасы садавіннай, агародніннай і іншай прадукцыі.