• Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
  • ПриродаПрирода
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
Главная -  Новости -  Новости района

Добра, калі мы разам!

29.08.2017

Больш за дзве гадзіны доўжыўся канцэрт фіналістаў рэспубліканскага конкурсу "Новыя імёны Беларусі" і зорак беларускай эстрады на цэнтральным стадыёне Глуска. Каля стадыёна было наладжана гулянне для дзяцей і дарослых, а на сцэне, акрамя артыстаў, гледачы віталі прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў працоўных дынастый, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў. А ўсё разам гэта была рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Мы — разам!".

Гэта акцыя праходзіць ужо трэці год, у Глуску, куды яна завітала 25 жніўня, быў дадзены 129-ы канцэрт, які цалкам і поўнасцю апраўдаў свой дэвіз "Народныя таленты табе, Беларусь!". Таленты і сапраўды ёсць, і яны сапраўды народныя. Гледачы канцэрта пераканаліся ў гэтым, калі выступалі фіналісты штогадовага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў "Новыя імёны Беларусі" прадавец Наталля Камісарава, памочнік машыніста Мінскага лакаматыўнага дэпо Мікалай Гамераў, вакальны ансамбль работнікаў чыгункі "Экстраннае тармажэнне". Яны, як і ўсе іншыя артысты, так добра спявалі, дарылі такія шчырыя эмоцыі, што цяжка было ўседзець на месцы. Зрэшты, самыя юныя і самыя актыўныя гледачы не ўтрымаліся — выйшлі да пляцоўкі і ўтварылі імправізаваную падтанцоўку артыстам, ад чаго канцэрт набыў дадатковыя адценні і эмоцыі. Таму ці дзіўна, што сімвал акцыі, сувенір з буслікам, васільком і сэрцам, які кожны артыст дарыў каму-небудзь з гледачоў, часцей за ўсё атрымлівалі менавіта дзеці.

Дарослым таксама былі ўручаны падарункі і ўзнагароды. Іх яны заслужылі сваёй працай, ведамі, уменнямі, адданасцю справе. На пачатку цырымоніі ўзнагароджання старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка адзначыў, што дасягненні любой установы, прадпрыемства ці арганізацыі залежаць ад тых, хто ў ёй працуе: ад вопытных майстроў да маладых спецыялістаў, ад асобных работнікаў да цэлых працоўных дынастый. Імёны менавіта такіх працаўнікоў Глушчыны і прагучалі на гэтым свяце. Юбілейным медалём "110 год прафсаюзнага руху Беларусі" ўзнагароджаны першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская і перадавы механізатар ААТ "Аграфірма "Слаўгарадскі" Яўген Філіпенка. Падзяку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымалі старшыні прафкамаў Галіна Міхайлёнак з ЦРБ і Вера Ралько з дзіцячага садка № 3. Граматамі і падарункамі адзначаны сямейная дынастыя Талкачовых з аграфірмы "Слаўгарадскі" — агульны працоўны стаж болей за 90 гадоў; педагагічная дынастыя Галамака-Ковзан — агульны працоўны стаж 66 гадоў; дынастыя Шулякоўскіх-Самуйлік з ААТ "Глуская Зара" — агульны працоўны стаж болей за 100 гадоў. Ушаноўвалі таксама маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў: Аляксея Зайцава і Жанну Нагорную з ЦРБ, Сяргея Брычонка і Ганну Януш з Цэнтра творчасці.

Землякі ад душы апладзіравалі землякам, падтрымліваючы іх у гэты ўрачысты момант, а канцэрт працягваўся новымі мелодыямі, новымі імёнамі — Руслана Рагалевіча, Жуліі Цыавія, групы "Bycity", шоу-балета "Батэрфляй", Глеба Лапіцкага, які не толькі цікава вёў канцэртную праграму, але і вельмі душэўна спяваў. Цудоўнай кропкай свята сталі выступленні зорак беларускай эстрады Вольгі Плотнікавай і Аляксея Хлястова. Яны так завялі публіку, што на апошніх песнях стадыён устаў. І старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік выказаў, без сумнення, агульнае меркаванне, калі падзякаваў гасцям за такі выдатны вечар, за тое сапраўднае свята, што яны прывезлі ў Глуск і падарылі глушчанам. На памяць пра гэта выступленне артыстам падарылі зробленыя дзецьмі герб Глуска і ляльку-глушчанку. Як падзяку, як напамін, як запрашэнне на новую сустрэчу…