• Районный историко-краеведческий музейРайонный историко-краеведческий музей
  • Мемориальный комплекс Воинская СлаваМемориальный комплекс Воинская Слава
  • ПриродаПрирода
  • Отделение дневного пребывания для инвалидовОтделение дневного пребывания для инвалидов
Главная -  Новости -  Новости района
29.06.2017

Пяць каманд фізічнай культуры ўстаноў і арганізацый Глуска прынялі ўдзел у першынстве раёна па міні-футболе, якое праходзіла ў рамках штогадовай раённай спартакіяды сярод КФК на закрытай пляцоўцы, што на раённым стадыёне. За перамогу змагаліся каманды “Жылкамгаса”, лясгаса, райпо, а таксама раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, калі кожная з каманд-удзельніц сустракаецца з усімі сваімі сапернікамі. Фінальны паядынак адбыўся ў дзень закрыцця спаборніцтваў паміж футбаліс-тамі лясгаса і міліцыі і завяршыўся нічыёй — 3:3. Ніхто не хацеў саступаць, бо кожная перамога — гэта магчымасць запісаць на свой рахунак жаданыя ачкі, якія і могуць вызначыць месца каманды ў выніковай табліцы. Даволі актыўна гульцоў падтрымлівалі балельшчыкі. Словам, і на міні-футболе кіпелі максі-пачуцці.