rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 21 февраля 2020 14:47

У Глуску адкрылася «Рыбная лаўка»

У Глуску адкрылася «Рыбная лаўка»

У Глуску, па вуліцы Кірава, 27, адкрылася «Рыбная лаўка» — гандлёвая кропка раённага спажывецкага таварыства.

Свежамарожаныя гарбуша, марскі акунь, скумбрыя, жывы і вэнджаны карп, разнастайныя морапрадукты (гатовыя і замарожаныя), ікра чорная, ікра чырвоная... І ўсё гэта разам у адным месцы.

Як расказала старшыня праўлення райпо Людміла Багданава, для адкрыцця гэтага магазіна ў памяшканні сваімі сіламі зрабілі касметычны рамонт, устанавілі патрэбнае абсталяванне — халадзільныя вітрыны, маразільныя скрыні, акварыум для жывой рыбы, напоўнілі ўсё таварам, падабралі персанал. «Асартымент тут вельмі і вельмі шырокі, — гаворыць кіраўнік райпо, — ёсць тавары на любы спажывецкі кашалёк і на любы густ, прадукцыя розных вытворцаў, у тым ліку і ўласная. Дарэчы, мы плануем павялічваць віды сваёй выпускаемай рыбнай прадукцыі, будзем рабіць іншыя захады, каб яшчэ больш пашырыць асартымент. Скажам, зараз з жывой рыбы ёсць толькі карп, а мы плануем завозіць таўсталобіка, асятра, белага амура, вясёлкавую фарэль. Зразумела, што гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі на такі тавар будзе добры спажывецкі попыт, зараз яго вывучаем. Так што заходзьце ў магазін, купляйце, выказвайце свае меркаванні, пажаданні».

Такі магазін Глуску, безумоўна, патрэбен, магазіну ж для добрай работы, для тавараабароту патрэбны пакупнікі. А значыць, яго работа, асартымент у пэўнай ступені залежыць і ад нас, спажыўцоў.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт