Абласны суботнік па азеляненні тэрыторый пройдзе на Магілёўшчыне 19 кастрычніка. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Планы мерапрыемстваў, дзе будуць вызначаны канкрэтныя аб’екты, тэрыторыі выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, а таксама крыніцы пасадачнага матэрыялу, павінны быць распрацаваны ўсімі раённымі выканаўчымі камітэтамі і сельвыканкамамі. Кіраўнікам арганізацый усіх формаў уласнасці прапаноўваецца ў рамках суботніка прывесці ў парадак, прыбраць уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі, арганізаваць і правесці работы па іх азеляненні.