rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 03 сентября 2019 13:04

У Глуску пасля капітальнага рамонту адкрылася гімназія

Так выпала, што сяголета новы навучальны год пачаўся не ў першы дзень восені, як звычайна, а на дзень пазней, 2 верасня.

Але такое каляндарнае прамаруджванне ніколькі не зменшыла радасці ні дзецям, ні педагогам ад сустрэчы адзін з адным, з калегамі і сябрамі, у школьных калідорах і класах весела і звонка загучалі іх галасы. Адукацыйную прастору Глускага раёна складаюць 18 устаноў: гімназія, дзве школы, чатыры навучальна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад — сярэдняя школа, адзін НПК дзіцячы сад — базавая школа, тры яслі-сады, адзін дзіцячы сад, а таксама Цэнтр творчасці, дзіцяча-юнацкая спартшкола, фізкультурна-спартыўны клуб, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр і раённы вучэбна-метадычны кабінет.

Сяголета школы і дзіцячыя садкі будуць наведваць каля 1420 вучняў, першакласнікамі сталі 146 хлопчыкаў і дзяўчынак. Першыя званкі, якія прагучалі для іх на ўрачыстых лінейках, далі пачатак новаму навучальнаму году. Дзяцей і настаўнікаў віталі і віншавалі ганаровыя госці, шэфы, бацькі.

Двайную радасць гэтым разам адчулі і адзначылі двайное свята ў гімназіі Глуска: новы навучальны год яна пачынае ў абноўленых сценах, у абноўленым сучасным інтэр’еры. Капітальны рамонт яны перажылі разам, настаўнікі, дзеці, іх бацькі, і разам здолелі ў няпростых умовах захаваць галоўнае — высокую якасць навучання, падкрэсліў у сваім прывітальным слове дырэктар гімназіі Сяргей Сяргееў, сведчаннем таму сталі вынікі паступлення: 72 працэнты выпускнікоў-гімназістаў сталі студэнтамі самых розных ВНУ. З радасцю прымае ўстанова і сваіх новых вучняў — 46 першакласнікаў, няма сумнення, што і яны ў свой час дадуць падставы для гонару. А пакуль кіраўнік выказаў падзяку раённай уладзе, аддзелу па адукацыі, спорце і турызме, усім настаўнікам, работнікам, вучням гімназіі, бацькам за агульную працу падчас рамонту і яе дастойны вынік.

Самым актыўным старшакласнікам, юнакам, дырэктар уручыў Падзякі і салодкі падарунак. Не менш стараліся і вучаніцы-старшакласніцы, яны за лета для гімназіі пашылі ўсе шторы і абрусы і гэтым таксама заслужылі падарункі: новую швейную машынку і шматфункцыянальны манекен, якія на лінейцы настаўніцы абслугоўваючай працы Аксане Грыгор’евай перадала начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца і павіншавала ўвесь калектыў і з наваселлем, і са святам Ведаў.
Каб дзеці вучыліся і настаўнікі працавалі ў годных умовах, у нашай краіне робіцца шмат, падкрэсліў на лінейцы старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Чачуха, на ўтрыманне ўстаноў адукацыі затрачана каля 8 мільёнаў рублёў, з іх 5,6 мільёна — сродкі рённага бюджэту. І прыемна бачыць, што ўсё гэта не дарма: радуюць поспехі сяголетніх 117 выпускнікоў, абнадзейвае прыход у школы раёна 146 першакласнікаў. Кіраўнік раёна пажадаў вучням цікавых адкрыццяў і поспехаў у вучобе, настаўнікам — дапытлівых вучняў, цярпення і ўзаемаразумення — бацькам.

Ад раённага выканаўчага камітэта падарункам гімназіі стала інтэрактыўная дошка, патрэбныя для работы з дзецьмі падарункі таксама атрымалі Цэнтр творчасці і сацыяльна-педагагічны Цэнтр. Адметны падарунак — ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігу «Беларусь — наша Радзіма» атрымалі ўсе першакласнікі.

З прывітальнымі словамі на ўрачыстай лінейцы да гімназістаў і іх педагогаў звярнулася Святлана Шутава, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці», уручыўшы сертыфікат на 1,5 тысячы рублёў і падпіску на выданні інфармагенцтва, Святлана Аляксандраўна павіншавала з Днём ведаў і пажадала новых поспехаў і перамог.

Атрымліваць не толькі добрыя адзнакі, але і трывалыя веды пажадаў гімназістам ганаровы грамадзянін Глуска Навум Сандамірскі. Пажаданні паспяховай вучобы, добрага настрою, цікавай і бяспечнай дарогі па краіне Ведаў выказалі вучням дырэктар УКП «Жылкамгас» Уладзімір Жэлдак і начальнік РАНС Андрэй Камінскі, ад бацькоў першакласнікаў з прывітальным словам выступіла Наталля Барадзіна. Не засталіся ўбаку і першакласнікі: выканаўшы вясёлую песеньку і выразна прачытаўшы вершы, яны даказалі ўсім, што да вучобы гатовы і ўжо чакаюць першага званка. Яго залівісты голас і абвясціў пачатак 2019/2020 навучальнага года.

У Глуску пасля капітальнага рамонту адкрылася гімназія

У Глуску пасля капітальнага рамонту адкрылася гімназія

У Глуску пасля капітальнага рамонту адкрылася гімназія

У Глуску пасля капітальнага рамонту адкрылася гімназія




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт