rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 14 августа 2019 16:25

Героі жніва

Леанід Палазняк, Уладзімір Клыга і Уладзімір Няборскі сталі гэтымі днямі ў Глускім раёне героямі жніва. Усе трое — вадзіцелі-тысячнікі, і з гэтай нагоды ў гаспадаркі, дзе яны працуюць, завіталі з віншаваннямі прадстаўнікі раённай улады і прафсаюзных арганізацый.

Вадзіцель Глускага райаграпрамтэхзабеспячэння Леанід Палазняк прымаў падарункі і словы падзякі за адказную працу на мехдвары. Сёлетняя тысяча тон — не першая ў працоўным жыцці Леаніда Уладзіміравіча, бо ў гэтай сельгасарганізацыі ён — толькі падумайце — 42 гады! Больш за 20 год адпрацаваў на КАМАЗе (прычым на адным і тым жа, і гэтым па праве ганарыцца), потым на МАЗе вазіў зерне на хлебакамбінат, і вось ужо некалькі год яму давяраюць адвозку ад камбайнаў, у свой час ён ужо станавіўся тысячнікам. Падзяку ад Глускага раённага выканаўчага камітэта Леаніду Палазняку 12 жніўня ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК — старшыня райкама Віктар Лугін.

Такія ж Падзякі ад райвыканкама і райкама прафсаюза атрымаў яшчэ адзін вадзіцель Глускага РАПТЗ — Уладзімір Клыга. Яго імя таксама на слыху, у сваёй гаспадарцы Уладзімір Мікалаевіч заўсёды ў ліку першых. Між іншым, у мінулым годзе на рэспубліканскім свяце ў Александрыі яму за сумленную працу ўручылі дыплом Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, па выніках 2018 года ён быў ушанаваны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта. Калі «капнуць» глыбей, то можна ўспомніць і раённыя Дажынкі 2014 года, дзе вадзіцель РАПТЗ Уладзімір Клыга атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама. Годна працаваць і далей, з гонарам несці званне перадавіка, а яшчэ каб дарога яго, і вадзіцельская, і жыццёвая, заўсёды была бяспечнай — такія пажаданні гучалі ў адрас Уладзіміра Клыгі.

У адрозненне ад вышэйназваных калег-перадавікоў, вадзіцель Уладзімір Няборскі ў сельскай гаспадарцы зусім нядаўна — у «Турыно-агра» прыйшоў гады з тры таму назад. Прыйшоў — і часу на раскачку сабе не даў, адразу ўзяўся за агульную справу, як за сваю, таму і прапісаўся ў лідарах. Падчас уборачнай-2017 быў памочнікам камбайнера, тады экіпаж братоў Няборскіх намалаціў больш за тысячу тон. Тысячнікам Уладзімір Няборскі, толькі ўжо ў якасці вадзіцеля, стаў і ў мінулым годзе — перавёз паўтары тысячы тон зерня плюс 150 тон масланасення рапсу. З падзякай ад Глускага райвыканкама віншаваць перадавіка 13 жніўня ў Турыно прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, Падзяку ад райкама прафсаюза АПК уручыў Віктар Лугін.

Да пажаданняў здароўя, дабрабыту і поспехаў у працы далучыліся таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка і намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кульба. Вадзіцелі-тысячнікі атрымалі падарункі і грашовыя прэміі, свой падарунак — звонкія песні — віноўнікам урачыстасці прывезлі таксама артысты раённага Дома культуры.

А. ПЯТРОВА
Фота аўтара

Героі жніва

Героі жніва

Героі жніва




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт