rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 22 июля 2019 11:56

Новыя дарогі для глушчан

Новыя дарогі для глушчан

У апошні час Глуск стаў нагадваць адну вялікую будпляцоўку: дзясяткі будаўнікоў актыўна рэканструююць, рамантуюць, абнаўляюць вуліцы і будынкі. Назіраць за гэтымі пераўтварэннямі, безумоўна, прыемна і цікава, нягледзячы на тое, што яны прыносяць жыхарам часовыя нязручнасці, бо даводзіцца іншы раз аб’язджаць ці абыходзіць перакрытыя вуліцы, чуць шум і гул будаўнічай тэхнікі.

Важна, што перамены ёсць, і з кожным днём яны робяць Глуск больш прывабным, дагледжаным і зручным для жыцця.

Рамонтныя работы актыўна распачаліся не толькі на цэнтральных вуліцах — новыя абрысы сталі паступова набываць і невялікія вулачкі. Так, роўненькі асфальт дарожнікі зусім нядаўна паклалі па вуліцы Камсамольскай, у новае дарожнае пакрыццё пераапрануўся і ўчастак дарогі па вуліцы Карла Маркса (да перакрыжавання з вуліцай Сацыялістычнай). Спраўна папрацавала дарожна-будаўнічая тэхніка і на вуліцы Першамайскай (ад перакрыжавання з вуліцай Карла Маркса да перакрыжавання з вуліцай Кірава). Значныя будаўнічыя работы вяліся таксама па вуліцы Сямёнава. Каля будынка бальніцы дарожныя рабочыя пракладвалі новы тратуар, крыху пазней яны заменяць тут асфальт.

Усяго запланаваны бягучы рамонт 12 вуліц. Зараз працягваецца капрамонт участка дарогі па вуліцы Максіма Горкага: работнікі ДРБУ № 213 завяршаюць укладку тратуара з пліткі, у хуткім часе заасфальтуюць праезную частку. Сіламі мясцовых дарожнікаў праводзіцца таксама бягучы рамонт участка Глуск — Бярозаўка — станцыя Ратміравічы, з запланаваных дзевяці кіламетраў ужо адрамантавана тры. Не спыняюцца работы дарожнай службы раёна і па навядзенні парадку на ўзбочынах дарог.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт