rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 24 июня 2019 14:26

Ушанавалі памяць

Дзень 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, стаў для нашага народа днём смутку і жалобы. Днём, які нагадвае нам пра ўсіх, хто змагаўся і загінуў са зброяй у руках, хто быў закатаваны ў няволі, памёр ад голаду і нястач у гады той страшнай вайны. «Звон смутку» — так называецца рэспубліканская патрыятычная акцыя, якая праходзіць 22 чэрвеня па ўсёй нашай краіне. У Глуску традыцыйным месцам яе правядзення стаў мемарыяльны комплекс Воінскай Славы. Сюды а чацвёртай гадзіне раніцы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюза, ветэраны, моладзь. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка падкрэсліў, што мы, дзеці, унукі, праўнукі герояў вайны, абавязаны пранесці і захаваць праз гады памяць пра іх подзвіг, каб ні мы, ні наступныя пакаленні не забыліся на страшныя злачынствы нацыстаў і не дапусцілі іх паўтарэння. Як падзяка салдатам, якія загінулі ў імя таго, каб мы маглі мірна жыць на сваёй зямлі, да помніка Радзіме-маці леглі кветкі. Памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання.





Фотогалерея

Разработка и сопровождение
МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
© 2007-2018
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт