rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 18 марта 2019 09:44

Планау і работы многа

Планаў і работы многа

Ў Глуску адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы комплексу мерапрыемстваў добраўпарадкавання Глускага раёна. Яна створана распараджэннем старшыні Магілёўскага аблвыканкама з ліку кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і службаў абласнога выканаўчага камітэта. Узначаліў работу групы намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Пархамовіч, прынялі ўдзел у пасяджэнні намеснік губернатара Андрэй Кунцэвіч, старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, таксама былі запрошаны начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. На жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку і добраўпарадкаванне, раёну сяголета выдзелена значная сума, амаль 8,7 мільёна рублёў, і гэтыя сродкі патрэбна асвоіць у поўным аб’ёме і своечасова. Не ўсё запланаванае глушчане змогуць выканаць сваімі сіламі, дзесьці спатрэбіцца дапамога спецыялізаваных арганізацый, абласных структур, спецыялістаў з Магілёва або Бабруйска. Таму мэта гэтага пасяджэння, падкрэсліў Руслан Пархамовіч, — выпрацаваць поўны і падрабязны пералік мерапры-емстваў, якія неабходна зрабіць, з устанаўленнем дакладных тэрмінаў і адказных за выкананне работ.

Як расказаў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, у Глуску запланавана правесці бягучы рамонт 20 жылых дамоў, на капітальны рамонт васьмі шматкватэрных дамоў па вуліцах Кірава, Савецкай і Пушкінскай патрэбна асвоіць 1 мільён 900 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў і 167 тысяч рублёў адлічэнняў насельніцтва. Таксама ў планах капітальны рамонт вуліц Луначарскага і Міра, яшчэ на 16 вуліцах будзе адрамантаваны паверхневы слой асфальту. Таксама запланаваны работы па замене водаправодных і цеплавых сетак, будаўніцтва ў аграгарадку Бярозаўка станцыі абезжалезвання (па праграме «Чыстая вада»). На рамонтныя работы ўстаноў адукацыі выдзелена 350 тысяч рублёў, найбольшыя аб’ёмы запланаваны ў дзіцячых садках № 3, № 4, школах № 1 і № 2. Зараз, як вядома, вядзецца капі-тальны рамонт гімназіі. У сферы культуры галоўнай будоўляй года будзе рэканструкцыя кінатэатра «Арыён». Аб’ёмы таго, што патрэбна зрабіць у плане азелянення гарадскога пасёлка, дакладна акрэсліць пакуль немагчыма з-за таго, што не паўсюдна растаў снег, сказаў Аляксандр Анцюшэня, а вось у цэнтральным парку (гэта ўжо ўнесена ў план) падсеюць газон і ўстановяць дзіцячую пляцоўку. Яшчэ дзве дзіцячыя пляцоўкі з’явяцца ў мікрараёне «сем вятроў» і дзве — у дварах шматкватэрных дамоў па вуліцы Кірава. Ну і, вядома, абнаўленнем фасадаў сваіх адмі-ністрацыйных і вытворчых будынкаў, агароджы, прывядзеннем у парадак тэрыторый зоймуцца ўсе суб’екты гаспадарання, што размешчаны ў Глуску і на раёне, незалежна ад формы ўласнасці. А каб увесь раённы цэнтр у цэлым выглядаў зграбна і гарманічна, каб фасады будынкаў, агароджы і іншыя архітэктурныя элементы доб-раўпарадкавання не спрачаліся, а пасавалі адзін да аднаго, іх колеравае рашэнне будзе распрацавана і прапанавана архітэктурнай службай вобласці.

Размова пра выкананне работ па доб-раўпарадкаванні Глуска вялася падрабязна: пра тое, што запланавана на падведамасных аб’ектах кожнай сферы (ад жыллёва-камунальнай да аховы прыроды і санітарнай службы), гаварылі кіраўнікі абласных структур, некаторыя пазіцыі Руслан Пархамовіч рэкамендаваў ім удакладніць да канца бягучага тыдня, з тым каб да 1 красавіка ўжо была поўная і дакладная карціна ўсіх неабходных работ. Пры гэтым намеснік старшыні аблвыканкама рэкамендаваў раённай уладзе, у прыватнасці камунальнай службе, на балансе якой знаходзяцца вуліцы і завулкі райцэнтра, не абмяжоўвацца работамі толькі на тых, дзе запланаваны капітальны і бягучы рамонт, а прывесці ў належны стан усе, у тым ліку невялікія грунтавыя: дзе патрэбна, зрабіць падсыпку, прагрэйдзіраваць. Таксама будзе пра-вільным, лічыць Руслан Пархамовіч, разгледзець магчымасць прыцягнення камерцыйных структур да работ па добраў-парадкаванні Глуска, да таго ж растлумачальную работу з людзьмі павінен правесці і мясцовы дэпутацкі корпус.

На гэта таксама звярнуў увагу старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, каменціруючы вынікі пасяджэння рабочай групы журналістам раённай газеты. Ён папрасіў глушчан з разуменнем аднесціся да некаторых нязручнасцяў, якія бываюць падчас правядзення рамонтных работ, як і да таго, што не ўсе вуліцы, дамы і двары, якія патрабуюць абнаўлення, будуць адрамантаваны. Зра-біць усё цягам аднаго года немагчыма: проста не хопіць ні часу, ні працоўных сіл, ні сродкаў. Але запэўніў, што мясцовая ўлада бачыць і ведае пра ўсе праблемныя моманты і вузкія месцы і паступова будзе іх вырашаць. Аднак жа і ад саміх людзей залежыць многае: нельга сядзець і чакаць, пакуль каля твайго двара хтосьці навядзе парадак, ды нават і ў агульным двары шматкватэрнага дома самі жыхары могуць і прыбраць, і штосьці дробнае адрамантаваць — для сваёй жа зручнасці, для саміх сябе. Ці ўзяць тыя ж самавольна ўзведзеныя будыніны, навесы і навесікі — як жа там добраўпарадкуеш тэрыторыю і зробіш пляцоўку для адпачынку? Любая адрамантаваная вуліца не будзе выглядаць насамрэч прыгожа, калі паўз дарогу будуць стаяць пахіленыя, шчарбатыя і нефарбаваныя платы, а за імі — такія ж недагледжаныя дамы, жылыя або і ўвогуле пустуючыя, упэўнены кіраўнік раёна. А раз так, то зрабіць наш раённы цэнтр прыгажэйшым, больш зручным і прывабным месцам для пражывання можна толькі ва ўзаемадзеянні ўлады і яго жыхароў. Вялікія аб’ёмы работ дзяржава ўзяла на сябе, гэта бачна з пасяджэння рабочай групы аблвыканкама, справа — за людзьмі.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт