rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 29 июля 2021 08:41

Захавальнікі традыцый

Захавальнікі традыцый

У нашых продкаў лічылася, што ручнік — гэта сцежка, па якой чалавечая душа магла падняцца на неба або спусціцца з яго. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да скону, і ў беларускай культуры на кожны момант жыцця меліся свае адметныя ручнікі: уціральнікі, скарачы (для посуду), абразныя — іх вешалі на ікону, вясельныя, для немаўляці, пахавальныя і іншыя. У кожнай мясцовасці ручнікі адрозніваліся арнаментам, колерам, назвамі. Паказаць усю разнастайнасць вышытых і тканых ручнікоў Магілёўшчыны — такую мэту ў ліку іншых ставілі арганізатары абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Ручнік — шлях жыцця чалавека».

Вынікі конкурсу падвялі на купальскім свяце ў Александрыі, прызёраў вызначалі ў трох намінацыях. Мы ўжо паведамлялі, што майстры Глускага раёна падрыхтавалі да свята калекцыю з 10 ручнікоў. А дадому яны вярнуліся з пяццю дыпломамі. Адзін дыплом — калектыўны, 3-й ступені, ім адзначаны раённы Дом рамёстваў за «Лепшую выставачную калекцыю». Дыпломы 3-й ступені таксама атрымалі кіраўнік Дома рамёстваў Соф’я Меснік (у намінацыях «За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка» і «Лепшы купальскі ручнік») і метадыст Дома рамёстваў Наталля Грашчанка («За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка (калекцыя)» — Наталля Сяргееўна падрыхтавала да конкурсу шэсць вырабаў). Дыпломам 2-й ступені ў намінацыі «За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка» ўзнагароджана мастак-афарміцель ЦКіВЧ «Арыён» Таццяна Зінкевіч.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт