rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 15 сентября 2020 16:56

Сёння — Дзень бібліятэк

Сёння — Дзень бібліятэк

Работнікі Глускай цэнтральнай бібліятэкі Сёння свята ў тых, каго называюць захавальнікамі людской мудрасці і нават аптэкарамі людскіх душ, — у работнікаў бібліятэк. Сапраўды, калі ў звычайнай аптэцы вам выдадуць лекі ад фізічных захворванняў, то ў бібліятэку мы ідзём за кнігамі і ў іх, кнігах, знаходзім адказы на шматлікія пытанні, яны застаўляюць задумацца, часам — дапамагаюць забыцца на благое.

У Глускім раёне 11 бібліятэк — адна цэнтральная ў гарпасёлку і дзесяць у сельскай мясцовасці, і ў мінулым годзе іх чытачамі сталі 7594 чалавекі. Працуюць бібліятэкі ў розных фарматах, напрыклад, у Старым Сяле і Балашэвічах — гэта бібліятэка-клуб, у большасці аграгарадкоў адзін спецыяліст працуе і на асноўным рабочым месцы, і ў школьнай бібліятэцы, а ў аддаленыя вёскі ездзіць бібліёбус. Бібліятэчны фонд усёй раённай сеткі на пачатку года складаў больш за 159 тысяч адзінак, і гэта не толькі кнігі, хаця іх і большасць — 153 тысячы 783 экзэмпляры. Наведвальнікам прапануюць перыядычныя выданні, электронныя дакументы, дыскі самай разнастайнай тэматыкі. Напрыклад, часопісаў і газет у гэтым годзе выпісваюць каля 50 найменняў. Акрамя гэтага, аказваюць у бібліятэках раёна і платныя паслугі, карыстаюцца попытам ксеракапіраванне або набор тэксту, раздрукоўка тэксту з электронных носьбітаў і некаторыя іншыя. Таксама ў кожнай установе дзейнічаюць творчыя гурткі і аб’яднанні для малых і дарослых наведвальнікаў, а работнікі цэнтральнай бібліятэкі стварылі лялечны тэатр і паказваюць свае спектаклі ў школах і дзіцячых садках.




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт