rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 07 июля 2020 12:04

За дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год Глускі раён удастоены Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама

За дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год Глускі раён удастоены Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама. Адпаведнае рашэнне абласным выканаўчым камітэтам было прынята яшчэ вясной, а ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання (такой жа ўзнагароды ўдастоены Асіповіцкі раён і горад Магілёў) адбылася падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці, што праходзіла 3 ліпеня на плошчы Славы ў Магілёве.

З рук кіраўніка вобласці Леаніда Зайца грамату прымаў старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч. Дзелячыся сваімі ўражаннямі ад цырымоніі, ён нагадаў, што Глускім раёнам у 2019 годзе былі выкананы 11 з 13 даведзеных ключавых паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку экспарт тавараў, працаўладкаванне грамадзян на створаныя рабочыя месцы, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічны тавараабарот, аб’ём будаўніча-мантажных работ і некаторыя іншыя.

Ці трэба казаць, што гэта ўзнагарода — агульны здабытак усіх жыхароў Глушчыны, хто сумленна працуе, выконвае і перавыконвае планы, прымае адказныя рашэнні, робіць сваю работу якасна, граматна і дакладна. Акрамя таго, выбітным жыхарам Прыдняпроўскага краю былі ўручаны спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імён у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года. Такога гонару ўдастоены сем жыхароў вобласці, сярод іх працаўнікі сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, прадстаўнікі падатковых органаў, духавенства, хто за сваю працу і актыўную грамадскую дзейнасць ужо мае высокія дзяржаўныя ўзнагароды.
Па словах Вячаслава Асташэвіча, урачыстасць была арганізавана годна і прыгожа. Добрыя словы сабраўшымся сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, ён адзначыў, што падмурак сучаснай Беларусі закладвалі нашы ветэраны вайны і працы і цяпер іх справу прадаўжае кожны з нас. Мы разам будуем прамысловыя і сельскагаспадарчыя аб’екты, жылыя дамы, дзіцячыя сады і спартыўныя пляцоўкі, і мы ганарымся тым, што Магілёўшчына ўносіць свой важкі ўклад у развіццё дзяржавы.








При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт