rubeen
logo

Глусский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213879, г.п. Глуск, ул. Кирова, 16
Телефон приемной: 8 (02230) 78-988
E-mail: rik@glusk.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 09 апреля 2020 14:45

Глушчане ў ліку першых адсеяліся з раннімі зерневымі

Глушчане ў ліку першых адсеяліся з раннімі зерневымі

Два раёны Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых культур: Глускі і Асіповіцкі. Нашымі гаспадаркамі пасеяна 1790 гектараў: 1130 га ячменю і 660 га аўса. Найбольшыя плошчы пад раннія яравыяадведзены ў эксбазе «Глуск» — 410 гектараў. Яравая сяўба працягваецца, і, па даныхрайсельгасхарча, на раніцу 6 красавіка на рахунку сельгаспадарак быў таксама 721 гектар аднагадовых культур. У «Турыно-агра» план па іх сяўбе ўжо выканалі, пры заданні 160 га засеялі 205, у «Зары Камуны» толькі прыступілі — 7 га аўса 188.Азімыя зерневыя падкормлены на 5709 гектарах, у тым ліку рапс — на 880 га, свірэпіца — на 355 га. Калійныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу ўнесены на 8480 га, з іх 4051 га — пад веснавое ўзворванне. Арганікі пры заданні 170 тысяч тон нарыхтавана амаль 161 тысяча, вывезена на палеткі 148 тысяч, унесена пад яравую сяўбу амаль 78 тысяч тон, або 52,3 працэнта ад патрэбнага. Пры гэтым чатыры гаспадаркі з шасці нарыхтавалі ўгнаенняў з запасам, напрыклад, у РАПТЗ пры заданні 27 тысяч тон нарыхтавана 28 485 тон і ўнесена крыху менш за 20 тысяч тон. Да падкормкі шматгадовых траў прыступілі ў «Турыно-агра» і эксбазе «Глуск», у гэтых гаспадарках унесены азотныя ўдабрэнні адпаведна на 86 і 102 га. Між іншым, эксбазе патрэбна падсілкаваць 800 гектараў шматгадовых траў, гэта найбольшыя плошчы ў параўнанні з іншымі гаспадаркамі. Прадаўжаецца падсеў шматгадовых траў, у цэлым па раёне гэта работа выканана на 75 працэнтаў, травы падсеяны на 1223 га з 1630. На 63 працэнты справіліся ў эксбазе «Глуск», тут і аб’ём вялікі — трэба падсеяць 450 га, а вось у «Турыно-агра» і РАПТЗ зрабілі больш за 90 працэнтаў: адпаведна 91,67% (165 са 180 га) і 90,42 (217 з 240 га).




При сканировании соответствующего QR-кода, будет осуществлен переход на портал рейтинговой оценки, и можно будет оценить результат оказанной административной процедуры или услуги работниками Глусского райисполкома

Фотогалерея

© 2007-2024
Глуский районный исполнительный комитет
Официальный сайт